Аб удзеле ў арганізацыі міжнароднай канферэнцыі

Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі сумесна з Віцебскім дзяржаўным універсістэтам імя П.М. Машэрава, Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь і Санкт-Пецярбургскім інстытутам гісторыі Расійскай акадэміі навук арганізоўвае VII Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Актуальныя праблемы крыніцазнаўства», якая адбудзецца ў г. Віцебску 27–29 красавіка 2023 г.

У рамках канферэнцыі плануецца абмеркавання шырокага кола пытанняў, згрупаваных у тры вялікія блокі:

1) «Тэорыя, гісторыя, даследчыцкія практыкі крыніцазнаўства»;

2) «Крыніцазнаўства наратываў лакальнай – нацыянальнай – глабальнай гісторыі»;

3) «Беларусь і Усход: досвед стагоддзяў. Крыніцы і гістарыяграфія».

Апрача гэтага, плануецца правядзенне некалькіх круглых сталоў, выстаў, прэзентацый і іншых мерапрыемстваў.

На канферэнцыі плануюцца выступленні з дакладамі намесніка дырэктара архіва Максіма Макарава, намесніка загадчыка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Яўгена Глінскага і вядучага навуковага супрацоўніка таго ж аддзела Сяргея Рындзіна. Апрача гэтага, увазе ўдзельнікаў і гасцей канферэнцыі будзе прапанавана банерная выстава па гісторыі архіва і яго фондаў, а таксама выстава кніжных выданняў НГА Беларусі, якія выйшлі ў свет у апошняе дзесяцігоддзе.

Азнаёміцца з інфармацыйным лістом канферэнцыі магчыма па спасылцы:

https://conf.vsu.by/?p=1155