Аб удзеле ў міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі

6  кастрычніка 2022 г. у Мінску працягнуўся цыкл мерапрыемстваў па святкаванні 100-годдзя архіўнай службы Беларусі. Адным з іх стала правядзенне міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Архівы ў гісторыі – гісторыя ў архівах». У яе першай секцыі пад назвай «Гісторыя і архівы: дакументы, людзі, падзеі», якая праводзілася ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (пр-т Незалежнасці, 116), узялі ўдзел супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Дзмітрый Матвейчык і Маргарыта Кароль. Д. Матвейчык таксама гучыў даклады супрацоўнікаў архіва Максіма Макарава і Алёны Любай, якія былі заяўлены на ўдзел у канферэнцыі, але з розных прычын не змаглі прысутнічаць асабіста. Гэтыя даклады, у аснове якіх ляжалі архіўныя дакументы, выклікалі жывую зацікаўленасць ва ўсіх прысутных, і супрацоўнікі НГА Беларусі адказалі на шматлікія пытанні.

Другая секцыя – пад назвай «Сучасныя тэндэнцыі і пераспектывы развіцця архіўнай справы і кіравання дакументамі» – праводзілася Беларускім навукова-далсдечым інстытутам дакументазнаўства і архіўнай справы ў будынку НГА Беларусі (вул. Крапоткіна, 55) і ў яе мадэраванні удзельнічаў Д. Матвейчык. Цікавыя і карысныя даклады, у тым ліку гасцей з Казахстана і Расіі, закраналі самае шырокае кола пытанняў развіцця архіваў і выклікалі ажыўленыя дыскусіі.

Изображение

Изображение

Изображение