Аб урачыстым адкрыцці чытальнай залы № 1

8 лістапада 2023 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё адрамантаванай чытальнай залы № 1. Чырвоную стужку перарэзалі дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Воінаў і дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў. Рамонт чытальнай залы праходзіў па індывідуальнаму дызайнерскаму праекту, які прадугледжвае аснашчэнне кожнага працоўнага месца кампутарам. Пасля праведзенага рамонту зала сур'ёзна змянілася. Пры яе аздабленні выкарыстаны сучасныя матэрыялы, абноўлены месцы для даследчыкаў, шафы для захоўвання вопісаў, каталожные шафы, устаноўлены металічныя стэлажы для архіўных спраў, мадэрнізавана сістэма відэаназірання.

Алег Воінаў выступіў перад калектывам архіва, распавёў пра перспектывы развіцця архіўнай справы, пажадаў работнікам поспехаў у працоўнай дзейнасці. Міхаіл Глушакоў далучыўся да віншавання і прадставіў увазе работнікаў і гасцей архіва насценную выставу планаў горада Мінска XVIII – пачатку ХХ ст. з фондаў Расійскага дзяржаўнага гістарычнага архіва (г. Санкт-Пецярбург) і НГА Беларусі.

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение