Аб урачыстым сходзе работнікаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, прымеркаванага да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі

3 лістапада 2023 г. адбыўся ўрачысты сход калектыву НГА Беларусі, прымеркаваны да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Штогод 7 лістапада (па старым стылі – 25 кастрычніка) у Беларусі адзначаецца агульнарэспубліканскае свята – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. З гэтай датай наша краіна звязвае шматлікія перамогі, здзяйсненні і працоўныя дасягненні народа Беларусі, пачынаючы з 1917 г., якія і дагэтуль працягваюць заставацца прадметам нашага асаблівага гонару.

Да 1991 года 7 лістапада быў адным з галоўных святаў СССР і насіў назву – Дзень Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі.

Работнікаў НГА Беларусі павіншавалі дырэктар Міхаіл Глушакоў, намеснік дырэктара Ірына Каўганава, старшыня прафсаюзнай арганізацыі архіва Аксана Расказава.

Работнікам архіва быў паказаны відэаролік, прысвечаны перамозе Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі ў Мінску. Асновай для відэароліка паслужылі кінадакументы, якія захоўваюцца ў фондах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.

Изображение

Изображение

Изображение