На сайце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі размешчана віртуальная выстава «Фелікс Феліксавіч Тапчэўскі: беларускі літаратар XIX стагоддзя (да 185-годдзя з дня нараджэння)»

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Фелікс Феліксавіч Тапчэўскі: беларускі літаратар XIX стагоддзя», прымеркаваная да 185-годдзя з дня нараджэння паэта, якое прыпадае на 30 мая 2023 г.

Прадстаўленыя на выставе дакументы захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Частка іх ужо была выяўлена раней і ўведзена ў навуковы ўжытак вядомым даследчыкам гісторыі і літаратуры Беларусі ХІХ ст. Генадзем Кісялёвым. Аднак пераважная большасць дакументаў, змешчаных на выставе, да цяперашняга часу заставалася невядомай нават навукоўцам-спецыялістам. Гэтыя матэрыялы былі выяўлены ў 2022–2023 гг. у працэсе мэтанакіраваных пошукаў у сувязі са 185-годдзем з дня нараджэння паэта і ўводзяцца ў навуковы ўжытак упершыню. У прадстаўленых дакументах адлюстраваны шэраг важных старонак жыцця як самога Ф.Ф. Тапчэўскага, так і яго бліжэйшых сваякоў.

Аўтары-складальнікі: намеснік загадчыка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Яўген Глінскі, намеснік дырэктара Максім Макараў, загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Дзмітрый Матвейчык.

Азнаёміцца з выставай можна тут.