На сайце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі размешчана віртуальная выстава «Барацьба з праявамі карупцыі на беларускіх землях у XIX-пачатку ХХ стагоддзя (па матэрыялах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі)

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Барацьба з праявамі карупцыі на беларускіх землях у XIX-пачатку ХХ стагоддзя (па матэрыялах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі)». Яна ўключае дакументы за 1829-1913 гг., якія ўтрымліваюць мноства прыкладаў карупцыйных дзеянняў у апараце кіравання Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Сярод правапарушэнняў пераважала хабарніцтва. Прадстаўленыя дакументы асвятляюць меры губернскіх уладаў па расследаванні і прафілактыцы праяў карупцыі.

Выяўленне і адбор матэрыялу па гэтай тэме праведзены вядучымі навуковымі супрацоўнікамі НГА Беларусі Аксанай Зянько, Уладзімірам Дзянісавым і намеснікам загадчыка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці НГА Беларусі Яўгенам Глінскім.

 

Азнаёміцца са зместам выставы можна тут.