Інфармацыя аб правядзенні круглага стала і прэзентацыі

4 верасня 2019 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылося пасяджэнне рэспубліканскага круглага стала «Брэст. 1000 гадоў у дакументах і матэрыялах», прысвечанага 1000-гадоваму юбілею горада Брэста.

У ходзе пасяджэння адбылася прэзентацыя мультымедыйнага выдання «1000-годдзе Брэста: праз прызму старадаўніх дакументаў» – сумеснага выдавецкага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага і Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

У рабоце круглага стала таксама прынялі ўдзел работнікі ўпраўлення культуры Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Пушкіна, Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці, краязнаўцы і прадстаўнікі грамадскасці.

Намеснік дырэктара НГА Беларусі Д.В.Лісейчыкаў распавёў прысутным аб дакументах архіва па гісторыі Брэста XVI–XVII стст., уключаных у сумесны выдавецкі праект, а таксама выступіў з дакладам на тэму «Кнігазборы ўніяцкіх цэркваў г. Брэста ў XVII–XVIII стст.». У бібліятэку былі перададзены апошнія выданні архіва.

Изображение

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Падчас правядзення круглага стала і прэзентацыі

 

Изображение

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Падчас правядзення круглага стала і прэзентацыі

 

Изображение

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Падчас правядзення круглага стала і прэзентацыі