Інфармацыя аб размяшчэнні на сайце электронных версій першых 10-ці выпускаў зборніка «Архіварыус»

У раздзеле «Публікацыі» для вольнага спампоўвання размешчаны электронныя версіі першых 10-ці выпускаў зборніка навуковых паведамленняў і артыкулаў «Архіварыус», які штогод рыхтуецца Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі. Многія з іх ужо паспелі зрабіцца бібліяграфічнай рэдкасцю.

Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў «Архіварыус» выходзіць з 2001 г. На яго старонках асвятляюцца пытанні гісторыі, архівазнаўства, археаграфіі, крыніцазнаўства і іншых спецыяльных гістарычных дысцыплін. У адпаведнасці з загадам старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 1 лютага 2012 года № 21 зборнік уключаны ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па гістарычных навуках.

На сённяшні дзень выйшла з друку 16 выпускаў зборніка. Апошнія выпускі «Архіварыуса» можна набыць непасрэдна ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, кабінет 24, тэл. (017) 286 76 90) і ў кнігарні «Акадэмкніга» (г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 72, тэл. (017) 292 00 52, (017) 292 46 52).