АРХIВАРЫУС. ЗБОРНІК НАВУКОВЫХ ПАВЕДАМЛЕННЯЎ І АРТЫКУЛАЎ

Выходзіць з 2001 года. Перыядычнасць – 1 раз на год.

Профіль выдання вызначаны спецыфікай дзейнасці архіва. На яго старонках асвятляюцца пытанні па гісторыі, архівазнаўстве, археаграфіі, крыніцазнаўстве і іншых гістарычных дысцыплінах. У навуковы ўжытак уводзяцца новыя крыніцы і факты, публікуюцца дакументы па гісторыі Беларусі Сярэднявечча і Новага часу, агляды архіўных фондаў, вынікі генеалагічных даследаванняў, біяграмы архівістаў, рэцэнзіі на новыя навуковыя выданні.

Матэрыялы зборніка структураваны паводле наступных рубрык:

  • архівазнаўства;
  • генеалогія і геральдыка;
  • гісторыя;
  • забеспячэнне захаванасці і ўлік дакументаў;
  • крыніцазнаўства;
  • мікрагісторыя і гісторыя штодзённасці;
  • навукова-даведачны апарат;
  • постаці архівістаў;
  • публікацыя і археаграфічная апрацоўка архіўных дакументаў;
  • рэцэнзіі.

У адпаведнасці з загадам старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 1 лютага 2012 года № 21 «Архіварыус» уключаны ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па гістарычных навуках.


Правілы для аўтараў «Архіварыуса»

1. «Архіварыус» публікуе навуковыя даследаванні ў галіне архівазнаўства, тэарэтычнай і практычнай археаграфіі, крыніцазнаўства і сумежных спецыяльных гістарычных дысцыплін, а таксама інфармацыйныя матэрыялы на апублікаваныя працы.

2. Рэдакцыйная калегія прымае да разгляду матэрыялы, якія адпавядаюць патрабаванням, што прад’яўляе Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь да навуковых артыкулаў.

3. Аўтары нясуць персанальную адказнасць за прадстаўленне ў рэдакцыю ўжо раней апублікаваных артыкулаў або артыкулаў, прынятых да друку іншымі выданнямі.

4. Аўтары разам з рукапісам навуковага артыкула падаюць выпіску з пратакола пасяджэння вучонай рады, аддзела, кафедры з месца працы з рэкамендацыяй артыкула да друку.

5. Дапускаецца замест выпіскі з пратакола падаць дзве рэцэнзіі доктараў альбо кандыдатаў навук, якія з’яўляюцца спецыялістамі ў той галіне ведаў, па якой зроблена даследаванне. Рэцэнзіі павінны ўтрымліваць рэкамендацыі артыкула да друку.

6. Рэкамендацыі да друку навуковых артыкулаў, падрыхтаваных супрацоўнікамі органаў і ўстаноў Дзяржаўнай архіўнай службы Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляюць вучоныя рады Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, БелНДІДАС, БелНДЦЭД, іншых дзяржаўных архіваў, навуковых і вышэйшых навучальных устаноў.

7. Для публікацый дакументальных крыніц, матэрыялаў інфармацыйнага характару, рэцэнзій рэкамендацыі да друку не патрабуюцца.

8. Друкаваная версія артыкула завяраецца подпісам аўтара з прастаўленнем даты, а таксама ўказваюцца прозвішча, імя і імя па бацьку, месца працы, займаемая пасада, вучоная ступень, тэлефоны для сувязі з рэдакцыяй. Разам з раздрукоўкай прадстаўляецца ідэнтычны электронны варыянт артыкула.

9. Артыкул забяспечваецца анатацыямі на беларускай (рэзюмэ), рускай і англійскай (summary) мовах памерам 100–150 слоў.

10. Аб’ём навуковага артыкула – не менш за 14 тыс. і не больш за 25 тыс. знакаў, аб’ём публікацыі дакументальных крыніц – да 40 тыс. знакаў. Раздрукоўка выконваецца шрыфтам Times New Roman, кегль 14 пунктаў, праз 1,5 інтэрвала, палі верхняе і ніжняе па 2 см, левае 3 см.

11. Артыкул афармляецца згодна з главой 5 Інструкцыі аб парадку афармлення кваліфікацыйнай навуковай працы (дысертацыі) на саісканне вучоных ступеняў кандыдата і доктара навук, аўтарэферата і публікацый па тэме дысертацыі, зацверджанай пастановай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2014 г. № 3.

У канцы артыкула размяшчаецца спіс выкарыстаных крыніц і літаратуры. Афармленне бібліяграфічных пазіцый робіцца ў адпаведнасці з вышэй згаданай інструкцыяй ВАК. Напрыклад:

1. Глінскі, Я. С. Фальсіфікацыі дакументаў аб дваранстве ў Слуцкім павеце Мінскай губерні
ў канцы XVIII – першай палове XIX ст.// Беларускі гістарычны часопіс. – 2018. – №5.– С. 24–34.

2. Доўнар, А. Б. Сяляне-слугі Беларусі другой паловы XVI – сярэдзіны XVIII ст. – Мінск :
Беларуская навука, 2007. – 193 с.

Спасылкі на пазіцыі ў спісе ўказваюцца непасрэдна ў тэксце публікацыі ў квадратных дужках . Напрыклад, [1, с. 25–26; 2, с. 117; 3, арк. 78].

Пры спасылцы на архіўную крыніцу абавязкова ўказваецца поўная назва справы, крайнія даты і колькасць аркушаў у ёй. Напрыклад:

3. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. – Ф. 295. – Воп. 1. – Спр. 1527. – Справа аб руху
 паўстанцкіх груп па Барысаўскім павеце.10.02.1863–04.06.1864. – 121 арк.

12. Тэрмін падачы артыкулаў – да 30 чэрвеня бягучага года. Пасля 30 чэрвеня матэрыялы могуць прымацца для публікацыі ў штогодніку ў наступным годзе.

13. Рэдакцыйная калегія не бярэ платы за апублікаванне навуковых артыкулаў.

                                                         
                                                         Рэдакцыйная калегія «Архіварыуса»
                                                         220002, г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55
                                                         archivaryus@niab.by
 
 

Выпуск I

Выпуск II

Выпуск III

Выпуск IV

Выпуск V

Выпуск VI

Выпуск VII

Выпуск VIII

Выпуск IX

Выпуск X

Выпуск XI

Выпуск XII

Выпуск XIII

Выпуск XIV

Выпуск XV

Выпуск XVI