Інфармацыя аб удзеле ў прэзентацыі архіўных выданняў

21 чэрвеня 2019 г. у кнігарні «Дом кнігі «Светач» (пр-т Пераможцаў, 11) адбылася прэзентацыя выданняў на гістарычную тэматыку, прысвечаная Году малой радзімы. У межах прэзентацыі быў прадстаўлены шэраг выданняў, ажыццёўленых Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі у партнёрстве з выдавецтвам «Беларусь» за апошняе дзесяцігоддзе.

Дырэктар выдавецтва «Беларусь» С.У.Пешын распавёў пра рэалізаваныя праекты і падзяліўся планамі па падрыхтоўцы новых кніг. Загадчык аддзела публікацыі дакументаў НГА Беларусі Д.Ч.Матвейчык азнаёміў прысутных з кнігамі, выпушчанымі архівам у партнёрстве з выдавецтвам.

Асаблівую ўвагу выклікалі кнігі, якія тычыліся такога кірунку як біяграфістыка, што актыўна распрацоўваецца ў архіве ў апошні час, – шматтомнае выданне «Гербоўнік беларускай шляхты», манаграфія «Святар у беларускім соцыуме: прасапаграфія ўніяцкага духавенства (1596–1839 гг.)», біяграфічны слоўнік «Удзельнікі паўстання 1863–1864 гг.», біяграфічны даведнік «Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793–1917 гг)» і інш.

Изображение

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Супрацоўнікі НГА Беларусі і выдавецтва «Беларусь» каля стэнда з выданнямі архіва.

Изображение 

 

 

 

 

 

 

 

 

У час прэзентацыі