Дакументальная спадчына Беларусі XIV–XX стагоддзяў: Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 75-годдзю Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (Мінск, 26 чэрвеня 2013 г.)

У зборніку пададзены тэксты дакладаў удзельнікаў канферэнцыі, праведзенай Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі 26 чэрвеня 2013 г. з нагоды свайго чарговага юбілею – 75-ці гадоў з часу заснавання. Яе ўдзельнікамі выступілі як супрацоўнікі архіва, так і прадстаўнікі вялікай колькасці іншых навуковых арганізацыі нашай краіны. Спектр узнятых айчыннымі даследчыкамі пытанняў дастаткова шырокі – гісторыя архіўнай справы ў Беларусі і лёс дакументальнай спадчыны, выкарыстанне ў навуковых распрацоўках асобных крыніц і іх комплексаў, дасягненні і праблемы развіцця айчыннай архіўнай справы і гістарыяграфіі на сучасным этапе і інш. У зборніку змяшчаюцца таксама паведамленні пра цікавыя знаходкі, зробленыя айчыннымі даследчыкі ў беларускіх і замежных сховішчах рукапісаў.

Зборнік прызначаецца для прафесійных гісторыкаў і архівістаў, а таксама для краязнаўцаў, навучэнцаў і ўсіх зацікаўленых мінуўшчынай Беларусі.

Уся кніга ў адным файле