Інфармацыя аб сустрэчы з дэлегацыяй Агенцтва Злучаных Штатаў Амерыкі па міжнародным развіцці

11 красавіка 2019 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася сустрэча прадстаўнікоў архіўнай службы Рэспублікі Беларусь на чале з першым намеснікам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.А.Ледаўской з дэлегацыяй Агенцтва Злучаных Штатаў Амерыкі па міжнародным развіцці на чале з намеснікам адміністратара Агенцтва, Кіраўніком Бюро па справах Еўропы і Еўразіі сп. Б.Бірманам з удзелам паверанага ў справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь сп. Дж.Мур.

У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны пытанні магчымага беларуска- амерыканскага супрацоўніцтва ў архіўнай сферы, сумесных праектаў па алічбоўцы дакументаў. Дырэктар НГА Беларусі Д.У.Яцэвіч азнаёміў гасцей з вопытам работы архіва па правядзенні генеалагічных даследаванняў, дынамікай алічбоўкі дакументаў канца XIV – пачатку XX стст. з фондаў архіва, перспектывамі арганізацыі онлайн-доступу да дакументаў архіва.

Прысутныя на сустрэчы прадстаўнікі амерыканскай некамерцыйнай грамадскай арганізацыі «FamilySearch International» перадалі беларускім архівістам лічбавыя копіі дакументаў, якія былі змікрафільмаваны ў межах ранейшага супрацоўніцтва гэтай арганізацыі з архіўнай службай Рэспублікі Беларусь.

Амерыканскім гасцям былі ўручаны апошнія навуковыя выданні архіва.

Изображение
У час сустрэчы

Изображение
У час сустрэчы

Изображение
У час сустрэчы

Изображение
У час сустрэчы