Iнфармацыя аб перадачы фрагмента архіва Вішнеўскага касцёла былога Ашмянскага павета Віленскай губерні за 1834–1950 гг. на дзяржаўнае захаванне ў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі

27 кастрычніка 2016 года навуковым кіраўніком рэстаўрацыі насценнага жывапісу касцёла Наведзін Найсвяцейшай Панны Марыі ў вёсцы Вішнева Валожынскага раёна Мінскай вобласці А.М.Пушкіным і архітэктарам А.Л.Шулаевым на дзяржаўнае захаванне ў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі быў перададзены фрагмент архіва Вішнеўскага касцёла былога Ашмянскага павета Віленскай губерні за 1834–1950 гг. Сярод перададзеных дакументаў метрычныя кнігі аб народжаных, шлюбаваных і памерлых, а таксама спісы парафіян.

Гэта не першая знаходка ў ходзе рэстаўрацыйных работ у Вішнеўскім касцёле. Фрагменты адшуканага касцёльнага архіва ў 2015 г. ужо перадаваліся на захаванне ксяндзом-пробашчам Юзафам Мельдзюком, рэстаўратарам А.М.Пушкіным і старшынёй Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і архітэктуры А.У.Астаповічам.

Адшуканыя дакументы дазволяць больш поўна вывучыць гісторыю народанасельніцтва Вішнеўскай парафіі, асаблівасці міжканфесійных адносін у названым рэгіёне, а таксама будуць служыць дадатковай крыніцай інфармацыі пры правядзенні генеалагічных даследаванняў.