Iнфармацыя аб правядзеннi навукова-практычнай канферэнцыi «Беларускія архівы на мяжы тысячагоддзяў: здабыткі і страты»

28 чэрвеня 2018 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі сумесна з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі праводзяць навукова-практычную канферэнцыю «Беларускія архівы на мяжы тысячагоддзяў: здабыткі і страты», прымеркаваную да 80-гадовага юбілею Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

Канферэнцыя будзе праходзіць у будынку Інстытута гісторыі НАН Беларусі (вул. Акадэмічная, 1, 4 паверх, канферэнц-зала).
Пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў у 9.00, пачатак працы канферэнцыі ў 10.00.

Да ўдзелу ў якасці слухачоў запрашаюцца ўсё ахвотныя.

Падрабязнасці ў праграме канферэнцыі (спампаваць).