Iнфармацыя аб перадачы ў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі фотаздымкаў і дакументаў 1910–1937 гг., якія тычацца жыцця і дзейнасці Пятра Сяргеевіча Быкава (Быка)

3 красавіка 2018 г.на пастаяннае захаванне ў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі Віктарам Пятровічам Быкавым былі перададзены арыгіналы і копіі фотаздымкаў і дакументаў 1910–1937 гг., якія тычацца жыцця і дзейнасці Пятра Сяргеевіча Быкава (Быка), удзельніка 1-га Усебеларускага краязнаўчага з’езда (г. Мінск, 7 лютага 1926 г.) Згаданыя матэрыялы істотна дапоўняць звесткі аб краязнаўчым руху ў Беларусі ў міжваенны перыяд.

Адміністрацыя Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі выказвае Віктару Пятровічу Быкаву шчырую падзяку за клопат па захаванні дакументальнай спадчыны нашай краіны.

Изображение
Удзельнікі 1-га Усебеларускага краязнаўчага з’езда (г. Мінск, 1926 г.)