Правядзенне ў НГА Беларусі мерапрыемстваў, прымеркаваных да Тыдня бацькоўскай любові

14–21 кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь праходзіць Тыдзень бацькоўскай любові. 14 кастрычніка – Дзень Маці ў Беларусі. 21 кастрычніка ў нашай краіне адзначаецца Дзень Бацькі. Тыдзень бацькоўскай любові перш за ўсё прысвечаны намаганням кожнага з бацькоў, іх падтрымцы і той любові, якую яны ўкладваюць у выхаванне сваіх дзяцей. 14 кастрычніка на ўрачыстым сходзе калектыву намеснік дырэктар НГА Беларусі Наталія Булойчык павіншавала жанчын – работнікаў архіва з Днём Маці і пажадала душэўнага цяпла, вялізнага шчасця і гармоніі. Таксама Н. Булойчык распавяла гісторыю сваёй бабулі, удастоенай у 1947 годзе звання «Маці-гераіня» за тое, что нарадзіла і годна выхавала дзесяць дзяцей. Перад сходам работніцам архіва былі ўручаны салодкія падарункі.

Да мерапрыемства падрыхтавана выстава дакументаў XVI – пачатку ХХ стст., якую прадставіў загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Сяргей Рындзін. Самым рарытэтным дакументам быў тастамент Тамаша Войцехавіча Стабенскага, у якім яго жонцы Гальшцы загадвалася забяспечыць адукацыю сынам і пасаг дочкам, а таксама даглядаць маці Тамаша Дароту. Дакумент датуецца 2 сакавіка 1590 г. Астатнія дакументы асвятляюць сістэму дзяржаўнай і грамадскай апекі аб мацярынстве і дзяцінстве на беларускіх землях у XIX – пачатку ХХ стст. Яны ўтрымліваюць звесткі аб працы аднаго з дзіцячых прытулкаў для дзяцей маламаёмных бацькоў у г. Віцебску, Магілёўскага радзільнага інстытута і прытулку «Яслі» ў г. Мінску.

Изображение
1. Намеснік дырэктара НГА Беларусі Наталія Булойчык віншуе калектыў са святам
Изображение
2. Н. Булойчык паказвае пасведчанне Маці-гераіні, якім была ўдастоена яе бабуля
Изображение
3. Калектыў НГА Беларусі
Изображение
4. Работнік архіва Сяргей Рындзін распавядае пра дакументы выставы, прымеркаванай да Тыдня бацькоўскай любові
Изображение
5. Агляд выставы
Изображение
6. Выстава дакументаў
Изображение
7. Уручэнне салодкіх падарункаў работніцам архіва
Изображение
8. Уручэнне салодкіх падарункаў работніцам архіва
Изображение
9. Уручэнне салодкіх падарункаў работніцам архіва
Изображение
10. Уручэнне салодкіх падарункаў работніцам архіва
Изображение
11. Уручэнне салодкіх падарункаў работніцам архіва