Удзел НГА Беларусі у XVII міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Раманаўскія чытанні»

28 лістапада 2024 г. намеснік загадчыка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Аксана Зянько дыстанцыйна прыняла ўдзел у XVII міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Раманаўскія чытанні», арганізатарам якой выступіў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова. Канферэнцыя прысвечана расійскаму і беларускаму этнографу, фалькларысту, археолагу і публіцысту Еўдакіму Рамановічу Раманаву (1855-1922). А. Зянько выступіла з дакладам «Метадычныя рэкамендацыі Е. Р. Раманава для правядзення вучнёўскіх археалагічных экскурсій у пачатку ХХ ст.».

Изображение