Удзел НГА Беларусі ў Беларускім юрыдычным форуме

28 лістапада 2024 года работнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі прынялі ўдзел у Беларускім юрыдычным форуме буйнейшым юрыдычным мерапрыемстве, арганізаваным Беларускім рэспубліканскім саюзам юрыстаў, Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававой інфармацыі, Нацыянальным цэнтрам абароны персанальных дадзеных, ТАА «Юрспектр». Мэта форуму - абмеркаваць бягучы стан прававой сістэмы ва ўмовах адкрытага дыялогу паміж прадстаўнікамі дзяржаўных органаў, грамадзянскай супольнасці і бізнесу, пачуць праблемныя пытанні прымянення прававых нормаў для ўліку пры наступным удасканаленні заканадаўства. У ходзе правядзення мерапрыемства адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж грамадскім аб'яднаннем «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў» і дзяржаўнай установай «Навукова-практычны цэнтр праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь».

Работнікі НГА Беларусі Яўген Завадскі і Сяргей Лазнюха на Беларускім юрыдычным форуме

Работнікі НГА Беларусі Яўген Завадскі і Сяргей Лазнюха на Беларускім юрыдычным форуме