Запрашэнне НГА Беларусі на выставу «Залаты век беларускага кіно»
23 снежня 2024 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі быў запрошаны на адкрыццё дакументальнай выставы «Залаты век беларускага кіно», якое адбылося ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства наведала загадчык сектара навукова-даведачнага апарата аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм Наталля Міхалевіч.
На выставе прадстаўлены арыгінальныя архіўныя матэрыялы, якія паказваюць вытокі беларускага кінематографа ў 20-30-я гг. XX ст.: Сярод экспанатаў рэдкія фотаздымкі вядомых айчынных рэжысёраў, сцэнарыстаў, акцёраў, аператараў, мастакоў-пастаноўшчыкаў і дэкаратараў.
На экспазіцыі дэманструецца рэквізіт да такіх знакамітых фільмаў, як «Дзяўчынка шукае бацьку», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі», «Прыгоды Бураціна», «Белыя Росы», «Анастасія Слуцкая» і іншыя.
На адкрыцці выставы
Выступленне артыстаў тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».
Рэквізіт да фільма «Дзікае паляванне караля Стаха»