Запрашэнне работнікаў НГА Беларусі на калядны канцэрт, арганізаваны ў сярэдняй школе № 27
16 студзеня 2024 г. работнікі НГА Беларусі сталі гасцямі на калядным канцэрце. Мерапрыемства падрыхтавалі вучні і настаўнікі сярэдняй школы № 27 г. Мінска. Сярод прысутных былі таксама бацькі, педагогі, выпускнікі школы. Выступленні юных артыстаў падарылі гледачам незабыўную духоўную і святочную атмасферу. Дырэктар школы Марына Міхайлічэнка і іерэй Храма роўнаапостальнай Марыі Магдаліны айцец Антоній звярнуліся да ўдзельнікаў і гасцей мерапрыемства з прывітальным словам. Наведванне каляднага канцэрта дазволіла зноў пранікнуцца духам Раства Хрыстова, ушанаваць культурныя традыцыі нашага народа.
Выступленне юных артыстаў
Выступленне выкладчыкаў
Зварот да прысутных іерэя храма роўнаапостальнай Марыі Магдаліны айца Антонія