Віншаванне з Днём жанчын супрацоўніц Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі
7 сакавіка 2025 г., напярэдадні дзяржаўнага свята Дня жанчын, у калектыве Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі адбылося віншаванне яго выдатанай паловы. На святочным сходзе мужчыны ў сваіх выступленнях пажадалі калегам-жанчынам святочнага настрою, моцнага здароўя, радасці ў асабістым жыцці і, безумоўна, поспехаў на працоўным месцы. Моцнай паловай калектыву НГА Беларусі былі падрыхтаваны крэатыўны «відэападарунак» і забаўляльная конкурсная праграма.
Намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін прадставіў увазе калег выставу дакументаў, якія адлюстроўваюць удзел жанчын у грамадскім жыцці ў розныя гістарычныя перыяды. На выставе прадэманстраваны партрэты прадстаўніц уплывовага магнацкага роду Радзівілаў, разнастайныя дакументы аб вучобе, працы, дабрачыннай дзейнасці, дасягненнях жанчын у гісторыі Беларусі са старажытных часоў да пачатку ХХ ст.
Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў і намеснік дырэктара Сяргей Рындзін віншуюць калег-жанчын
Віншаванне жаночага калектыву НГА Беларусі
Правядзенне забаўляльных конкурсаў
Выстава дакументаў