Запрашэнне работнікаў НГА Беларусі на святочны канцэрт, прысвечаны Дню жанчын
7 сакавіка 2025 г. работнікі НГА Беларусі сталі гасцямі на святочным канцэрце, прысвечаным Дню жанчын. Мерапрыемства падрыхтавалі вучні і настаўнікі сярэдняй школы № 27 г. Мінска. Сярод прысутных былі таксама бацькі, педагогі, выпускнікі школы.
Міжнародны жаночы дзень - гэта асаблівае свята ў годзе. Ён сімвалізуе пачатак вясны і служыць выдатным падставай, каб выказаць сваю любоў, захапленне і падзяку ўсім жанчынам: мамам, бабулям, жонкам, сяброўкам і калегам. Мерапрыемства атрымалася яркае, цікавае і вельмі святочнае.
На святочным канцэрце
Работнікі НГА Беларусі на канцэрце