Удзел НГА Беларусі ў памятных мерапрыемствах, прысвечаных Дню памяці ахвяр Хатынскай трагедыі

21 сакавіка 2025 г. адбыўся сход працоўнага калектыву НГА Беларусі, прысвечаны Дню памяці  ахвяр Хатынскай трагедыі. Знішчаная вёска разам з жыхарамі назаўжды ўвайшла ў сусветную гісторыю як сімвал ахвяр і пакут усіх беларусаў у Вялікай Айчыннай вайне, нялюдскасці нямецка-фашысцкіх акупантаў і іх памагатых. У памяць ахвяр Хатынскай трагедыі ў архіве была абвешчана хвіліна маўчання, пасля якой работнікі архіва паглядзелі дакументальны фільм аб падзеях трагедыі.

22 сакавіка 2025 г. ў Мемарыяльным комплексе «Хатынь» намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін ў складзе дэлегацыі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Дэпартамента па архівах і справаводству прыняў ўдзел у памятным мерапрыемстве, прымеркаваным да 82-й гадавіны трагедыі.

Удзельнікі мерапрыемства ў памяць загінуўшых жыхароў усіх вёсак, спаленых нямецка-фашысцкімі акупантамі, усклалі кветкі да Вечнага агню Мемарыяльнага комплексу «Хатынь».

Изображение

Выступленне намесніка дырэктара НГА Беларусі Наталіі Булойчык

Изображение

Изображение

Изображение

Калектыў НГА Беларусі

Изображение

Хвіліна маўчання

Изображение

Намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін ў Мемарыяльным комплексе «Хатынь»

Изображение

Изображение

Ускладанне кветак да Вечнага агню Мемарыяльнага комплексу «Хатынь»