Урачысты сход працоўнага калектыву НГА Беларусі, прысвечаны Дню народнага адзінства

17 верасня 2025 г. у канферэнц-зале НГА Беларусі адбыўся ўрачысты сход працоўнага калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, прысвечаны дзяржаўнаму святу – Дню народнага адзінства. У гэты дзень наша краіна адзначае лёсавызначальную падзею ў сваёй гісторыі – 86-ю гадавіну ўз'яднання беларускага народа.

У 1921 годзе, па выніках савецка-польскай вайны 1919-1921 гг., беларускую зямлю перасекла дзяржаўная мяжа, якая падзяляла беларусаў на працягу наступных 18 гадоў. У 1939 годзе народ Беларусі зноў стаў адзіны і атрымаў магчымасць будаваць агульную будучыню.

Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў павіншаваў калег з гадавінай гэтай знамянальнай падзеі.

У рамках тэматыкі Адзіных дзён інфармавання на III квартал 2025 г. разгледжана тэма «Дзень народнага адзінства: значэнне міру і згоды». Намеснік дырэктара НГА Беларусі Наталія Булойчык распавяла аб карэнных сацыяльна-эканамічных пераўтварэннях у выніку ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР і дасягненнях адзінай і незалежнай Беларусі на сучасным этапе.

Изображение

Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў віншуе калег з Днём народнага адзінства

 

Изображение

Выступленне намесніка дырэктара НГА Беларусі Наталіі Булойчык

 

Изображение

Паказ прэзантацыі на тэму «Дзень народнага адзінства: Значэнне міру і згоды»

 

Изображение

Калектыў НГА Беларусі