Выніковы сход калектыву НГА Беларусі па выніках 2025 года

23 студзеня 2026 г. адбыўся выніковы сход калектыву дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі». На сходзе прысутнічаў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Воінаў.

Дырэктар архіва Міхаіл Глушакоў падвёў вынікі работы па выкананні асноўных паказчыкаў дзейнасці ў галіне забеспячэння захаванасці дакументаў, іх выкарыстання, аблічбоўкі архіўных дакументаў, навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці, стварэння і ўдасканалення навукова-даведачнага апарата, аўтаматызаваных архіўных тэхналогій і інфармацыйна-пошукавых сістэм.

Была дадзена ацэнка работы кожнаму аддзелу і пазначаны задачы, якія стаяць перад архівам у 2026 годзе. Кіраўніцтвам архіва выказаны словы ўдзячнасці калектыву за плённую працу па выкананні задач, якія стаяць перад архівам.

Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Воінаў даў станоўчую ацэнку рабоце архіва, пры гэтым быў дадзены шэраг даручэнняў, накіраваных на ўдасканаленне дзейнасці ўстановы ў новым годзе.

Па выніках работы Ганаровай граматай Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны: Булойчык Наталія Томашаўна, намеснік дырэктара архіва, Галовій Галіна Якаўлеўна, галоўны бухгалтар.

За добрасумленную і плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў Ганаровай граматай Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ўзнагароджаны:

Канапацкі Руслан Аляксандравіч, галоўны інжынер;

Латышава Ангеліна Андрэеўна, загадчык аддзела аблічбоўкі архіўных дакументаў.

Падзяка Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі аб'яўлена:

Зяньковічу Аляксандру Вячаслававічу, загадчыку аддзела выкарыстання дакументаў, інфармацыі і публікацыйнай дзейнасці;

Шымко Алене Анатольеўне, вядучаму архівісту аддзела выкарыстання дакументаў, інфармацыі і публікацыйнай дзейнасці.

Лепшым аддзелам у архіве па выніках працы за 2025 год прызнаны аддзел аблічбоўкі архіўных дакументаў.

Урачыста ўзнагароджаны пераможцы конкурсу «Генеалогія года ў НГА Беларусі» (па выніках работы ў 2025 годзе).

1 месца заняла Мазанік Юлія Ігараўна – вядучы навуковы супрацоўнік сектара тэматычных і генеалагічных даследаванняў аддзела выкарыстання дакументаў, інфармацыі і публікацыйнай дзейнасці;

2 месца заняў Рындзін Сяргей Мікалаевіч, намеснік дырэктара архіва;

3 месца заняла Шавялёва Таццяна Васільеўна, намеснік загадчыка аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў.

Пасля ўрачыстага ўзнагароджання работнікаў архіва Міхаіл Глушакоў уручыў Алегу Воінаву кніжныя выданні НГА Беларусі, якія выйшлі з друку ў 2025 годзе.

Изображение

Дырэктар архіва М.М. Глушакоў выступае з выніковым дакладам аб рабоце ўстановы ў 2025 годзе

 

Изображение

Выступленне М.М. Глушакова

 

Изображение

Падчас выступлення дырэктара архіва М.М. Глушакова

 

Изображение

Выступленне дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л. Воінава

 

Изображение

Изображение

Изображение
Падчас выступлення А.Л. Воінава

 

Изображение

Узнагароджанне Ганаровай граматай Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь намесніка дырэктара архіва Н.Т. Булойчык

 

Изображение

Узнагароджанне Ганаровай граматай Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь галоўнага бухгалтара архіва Г.Я. Галовій

 

Изображение

Узнагароджанне Ганаровай граматай НГА Беларусі галоўнага інжынера Р.А. Канапацкага

 

Изображение

Узнагароджанне Ганаровай граматай НГА Беларусі загадчыка аддзела аблічбоўкі архіўных дакументаў А.А. Латышавай

 

Изображение

Узнагароджанне Ганаровай граматай НГА Беларусі вядучага навуковага супрацоўніка Ю.І. Мазанік. Пераможца конкурсу «Генеалогія года ў НГА Беларусі» (1 месца)

 

Изображение

Узнагароджанне Ганаровай граматай НГА Беларусі намесніка дырэктара архіва С.М. Рындзіна. Пераможца конкурсу «Генеалогія года ў НГА Беларусі» (2 месца)

 

Изображение

Узнагароджанне Ганаровай граматай НГА Беларусі намесніка загадчыка аддзела Т.В. Шавялёвай. Пераможца конкурсу «Генеалогія года ў НГА Беларусі» (3 месца)

 

Изображение

Аб'яўленне Падзякі НГА Беларусі вядучаму архівісту А.А. Шымко

 

Изображение

Аб'яўленне Падзякі НГА Беларусі загадчыку аддзела А.В. Зяньковічу

 

Изображение

Уручэнне дыплома лепшаму аддзелу архіва

 

Изображение

Уручэнне А.Л. Воінаву кніжных выданняў НГА Беларусі