Архіўны дух і вайсковая выпраўка: як у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі павіншавалі мужчын з Днём абаронцаў Айчыны

Святочная раніца 23 лютага ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі пачалася з яркага сюрпрызу. З самай раніцы ў фае першага паверха панавала атмасфера ўрачыстасці і радасці: жаночая палова калектыву падрыхтавала для сваіх калег-мужчын незвычайную сустрэчу.

Кожнага мужчыну сустракалі ўсмешкамі і добрымі пажаданнямі. Апроч традыцыйных цёплых слоў, мужчынам уручалі смачныя наборы для падтрымання баявога духу, а таксама жартоўныя, але па-армейску строгія павесткі, якія прадпісвалі неадкладна з’явіцца на святочныя мерапрыемствы. А каб сагрэцца ў лютаўскую раніцу, кожнаму прапаноўвалі гарачую салодкую гарбату з пачастункамі. Такі крэатыўны падыход з першых хвілін задаў выдатны настрой на ўвесь працоўны дзень.

Изображение

 Уручэнне салодкіх падарункаў

Изображение
Изображение

Уручэнне святочнай павесткі

Изображение

 Пачастунак салодкай гарбатай

Изображение
Изображение
Изображение
Изображение
Изображение
Изображение
Изображение

 Уручэнне салодкіх падарункаў і святочнай павесткі

Урачыстая частка працягнулася ў канферэнц-зале. Афіцыйныя віншаванні намесніка дырэктара архіва Наталіі Булойчык змяніліся кранальнай і душэўнай праграмай.

Изображение

 Намеснік дырэктара НГА Беларусі Наталія Булойчык віншуе калег са святам

Изображение

Калектыў НГА Беларусі

Галоўнай падзеяй стала прэзентацыя “Нашы абаронцы”. Асаблівасцю паказу стала выкарыстанне архіўных, у самым прамым сэнсе слова, кадраў – дзіцячых фатаграфій супрацоўнікаў архіва. Гледачы з захапленнем і добрым смехам пазнавалі ў маленькіх хлопчыках на чорна-белых і каляровых здымках сваіх сённяшніх калег. Кожнае фота суправаджалася спецыяльна падрыхтаванымі вершамі, якія падкрэслівалі ўнікальныя рысы характару і прафесійныя таленты кожнага віноўніка ўрачыстасці.

Изображение
Изображение
Изображение

 Уручэнне памятных фатаграфій удзельнікам прэзентацыі

Не абышлося і без праверкі на трапнасць. Праграму працягнуў спаборніцкі блок – кіданне шарыкаў у кошык. Нягледзячы на ўяўную прастату, спаборніцтва выклікала сур’ёзны азарт. Мужчыны прадэманстравалі выдатную каардынацыю і волю да перамогі.

Па выніках турніру былі вызначаны самыя трапныя стралкі, якія занялі тры прызавыя месцы. Пераможцы атрымалі заслужаныя ўзнагароды і апладысменты калег.

Изображение
Изображение

 Удзельнікі турніру на трапнасць

Изображение

 Пераможцы турніру

Изображение

 Нашы абаронцы

Мы ганарымся нашымі абаронцамі і жадаем ім моцнага здароўя, шчасця, упэўненасці ў сваіх сілах, аптымізму і мірнага неба!