Правядзенне НГА Беларусі адукацыйнага мерапрыемства для навучэнцаў сярэдняй школы № 4 г. Мінска
16 красавіка 2026 г. намеснік дырэктара НГА Беларусі па навуковай рабоце Сяргей Рындзін і загадчык аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і фондаў Галіна Кутукова наведалі сярэднюю школу № 4 г. Мінска.
Работнікі НГА Беларусі распавялі навучэнцам школы аб важнасці захавання дакументальнай спадчыны нашай краіны, магчымасцях яе выкарыстання.
Дзецям былі паказаны копіі дакументаў па сямейнай гісторыі шэрагу знакамітых беларусаў, дзейнасці навучальных устаноў на беларускіх землях і па іншых тэмах. Асаблівую цікавасць выклікалі ў вучняў копіі дакументаў, створаных больш за паўтысячы гадоў таму.
У фондах НГА Беларусі захоўваюцца матэрыялы па гісторыі Мінскай прыватнай мужчынскай гімназіі С.П. Зубакіна і К.В. Фальковіча, якая ў савецкі перыяд стала сярэдняй школай № 4 г. Мінска.
Навучэнцам паказваліся дарэвалюцыйныя фота вучняў, школьныя дзённікі, класныя журналы, план будынка, у якім першапачаткова размяшчалася гімназія.
У школьную бібліятэку перададзены кніжныя выданні НІА Беларусі апошніх гадоў, якія змяшчаюць фота навучэнцаў г. Мінска канца XIX – пачатку ХХ стагоддзя. Адзін з раздзелаў прысвечаны гімназіі С.П. Зубакіна і К.В. Фальковіча.
Вучні з жывой цікавасцю праслухалі лекцыю, прагледзелі ілюстрацыйныя матэрыялы, задавалі шматлікія пытанні.
НГА Беларусі выказвае навучэнцам і педагагічнаму калектыву сярэдняй школы № 4 г. Мінска шчырую падзяку за гасцінны прыём і праяўленую вялікую цікавасць да дакументаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.
Правядзенне ўрока для навучэнцаў сярэдняй школы № 4 г. Мінска
Навучэнцы разглядаюць копіі архіўных дакументаў
Уручэнне школе кніжных выданняў НГА Беларусі








