Міжнародная навуковая канферэнцыя да 500-годдзя Мірскага замка: удзел Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі

10 верасня 2026 года ў гарадскім пасёлку Мір стартавала міжнародная навуковая канферэнцыя «Абароннае дойлідства Беларусі: да 500-годдзя Мірскага замка». У першы дзень форуму адбылося ўрачыстае пленарнае пасяджэнне, у якім прыняла ўдзел вядучы навуковы супрацоўнік НГА Беларусі, кандыдат гістарычных навук Вольга Волкава. Праграма адкрыцця атрымалася насычанай і разнастайнай. Акрамя афіцыйнай часткі для ўдзельнікаў і гасцей форуму былі арганізаваны экскурсійная праграма па знакамітым замкавым комплексе і святочны канцэрт. У рамках маштабнага форуму адбылося таксама ўмацаванне прафесійных сувязяў паміж архіўным і музейным супольнасцямі краіны. Ва ўрачыстай абстаноўцы Вольга Волкава зачытала віншавальны адрас і ўручыла яго дырэктару музея «Замкавы комплекс “Мір”» Аляксандру Лойку разам з памятным падарункам ад калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі – копіяй дакумента «Ліст князя Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі да Мірскага намічніка Андрэя Скарльскага са згадкай імя аднаго з першых свядомых маляроў Марціна Забароўскага. 19 красавіка 1594 г.».

11 верасня 2026 года праца канферэнцыі працягнулася ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. У гэты дзень Вольга Волкава выступіла мадэратарам секцыі № 2 «Гісторыя Мірскага замка і рэгіёна. Рэстаўрацыя і музеефікацыя гістарычных комплексаў, помнікаў і прадметаў», а таксама сама прадставіла навуковы даклад на тэму «Вайна і Мір: да старанак гісторыі прыфрантавога мястэчка Мір у гады Першай сусветнай вайны».

Изображение

Удзельнікі канферэнцыі

 

Изображение

Дырэктар музея «Замкавы комплекс “Мір”» А. Ч. Лойка, дырэктар інстытута НАН Беларусі В. Л. Лакіза, дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, дырэктар Мірскага замка ў 2012 – 2016 гг. В. М. Папко

 

Изображение

Уручэнне вядучым навуковым супрацоўнікам В.В. Волкавай памятнага падарунка дырэктару музея «Замкавы комплекс “Мір”» А. Ч. Лойку

 

Изображение

Памятны падарунак і віншавальны адрас ад калектыву НГА Беларусі

 

Изображение

Правядзенне канферэнцыі

 

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Падчас агляду музейнай экспазіцыі