Правядзенне сумеснага сходу працоўных калектываў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы

15 лютага 2024 г. у канферэнц-зале НГА Беларусі прайшоў сумесны сход працоўных калектываў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і Адзінаму дню інфармавання насельніцтва на люты 2024 года.

У ходзе першай часткі сходу дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў распавёў прысутным аб ваенна-палітычных падзеях, баявых дзеяннях на тэрыторыі Афганістана ў 1979-1989 гг. і стратах бакоў у гэтым ваенным канфлікце. На сходзе выступіў дырэктар БелНДІДАС, кандыдат гістарычных навук Андрэй Рыбакоў, які ў 1987-1988 гг. праходзіў службу ў складзе Абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў у Афганістане.

У ходзе другой часткі сходу разгледжана тэма «Выбары дэпутатаў 2024: аргументы і факты» ў рамках тэматыкі адзіных дзён інфармавання на 1 квартал 2024 года. Намеснік дырэктара НГА Беларусі Наталія Булойчык выступіла з матэрыялам, які падрыхтаваны на аснове інфармацыі Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь, матэрыялаў агенцтва «БелТА» і газеты «СБ. Беларусь сёння». У сваім выступе Н.Булойчык распавяла пра тое, як будзе арганізавана галасаванне на ўчастках і па месцы жыхарства выбаршчыкаў, асвятліла асаблівасці выбарчай кампаніі гэтага года.

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение