Правядзенне справаздачна-выбарнага сходу першаснай прафсаюзнай арганізацыі

19 лютага 2024 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбыўся справаздачна-выбарны сход першаснай прафсаюзнай арганізацыі. У рабоце сходу прыняў удзел старшыня Мінскай гарадской арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Уладзімір Зубрык.

Старшыня прафкама Аксана Рассказава выступіла са справаздачай аб дзейнасці прафкама з 2 лістапада 2022 г. па 31 снежня 2023 г., а старшыня рэвізійнай камісіі Галіна Галавій – са справаздачай аб рабоце камісіі. Заслухаўшы названыя даклады, сход прагаласаваў за прызнанне дзейнасці прафсаюзнага камітэта здавальняючай.

     На сходзе пераабраны прафкам і рэвізійная камісія. Старшынёй першаснай прафсаюзнай арганізацыі НГА Беларусі абрана А.Рассказава. Таксама сход прагаласаваў абраць А.Расказаву дэлегатам на справаздачна-выбарную канферэнцыю Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў і на справаздачна-выбарную канферэнцыю раённага аб'яднання прафсаюзаў.

 

Изображение

Выступленне старшыні Мінскай гарадской арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Уладзіміра Зубрыка
 

Изображение

Выступленне старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі НГА Беларусі Аксаны Расказавай
 

Изображение

Выступленне старшыні рэвізійнай камісіі Галіны Галавій
 

Изображение

Сход першаснай прафсаюзнай арганізацыі НГА Беларусі