Правядзенне заняткаў у рамках мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі

20 лютага 2024 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў рамках мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі работнікаў і спецыялістаў на 2024 год праведзена лекцыя «Асновы экскурсійнай работы ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі», у ходзе якой вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Аксана Зянько распавяла працоўнаму калектыву аб асаблівасцях падрыхтоўкі і правядзення экскурсій у архіўнай установе.

У ходзе лекцыі асветлены такія важныя аспекты, як дэманстрацыя архіўных дакументаў, арганізацыя зносін экскурсавода і экскурсантаў у залежнасці ад асаблівасцяў канкрэтнай аўдыторыі, прафесійныя і асабістыя якасці, якія неабходны экскурсаводу ў яго працы.

Лекцыя праслухана з вялікай цікавасцю і была асабліва актуальнай для маладых супрацоўнікаў архіва.

Изображение