Прафарыентацыйная лекцыя на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

6 сакавіка 2024 г. на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася прафарыентацыйная лекцыя для студэнтаў дзённай формы навучання. Галоўная мэта лекцыі – фарміраванне ў будучых спецыялістаў гатоўнасці да працы, азнаямленне з асноўнымі напрамкамі работы НГА Беларусі.

Лекцыю для навучэнцаў правёў загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Сяргей Рындзін, які азнаёміў студэнтаў з гісторыяй архіўнай справы на беларускіх землях, гісторыяй НГА Беларусі, складам і асаблівасцямі фондаў установы, дзейнасцю архіва па выкананні пастаўленых перад ім задач.

Изображение
Супрацоўнік НГА Беларусі Сяргей Рындзін праводзіць прафарыентацыйную лекцыю
 

Изображение

Студэнты гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта