Віншаванне З Днём жанчын супрацоўніц Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі

7 сакавіка 2024 г., напярэдадні дзяржаўнага свята Дня жанчын, у калектыве Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі адбылося віншаванне яго жаночай часткі. На святочным сходзе мужчыны ў сваіх выступленнях пажадалі сваім калегам-жанчынам святочнага настрою, моцнага здароўя, радасці ў асабістым жыцці і, безумоўна, поспехаў на працоўным месцы. Асобнай часткай сходу стаў майстар-клас па пасадцы кветкавых раслін ад дырэктара НГА Беларусі Міхаіла Глушакова. Таксама да мерапрыемства супрацоўнік аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Павел Хрэнаў падрыхтаваў выставу экспанатаў з асабістай калекцыі, прысвечаных традыцыйнаму жаночаму побыту ў краінах Усходу.

Шчасця вам і любові, нашы выдатныя жанчыны!

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение