Правядзенне заняткаў у рамках мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі

13 сакавіка 2024 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў рамках мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі работнікаў і спецыялістаў на 2024 год намеснікам загадчыка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Яўгенам Глінскім праведзена лекцыя «Інвентары прыватнаўласніцкіх маёнткаў як крыніца па генеалогіі шляхты беларускіх зямель XVII–XVIII стст.».

У сваёй лекцыі Я.Глінскі правёў агляд інвентароў маёнткаў Мінскага, Віленскага, Навагрудскага і іншых ваяводстваў на беларускіх землях Вялікага Княства Літоўскага. Было адзначана, што дадзеная група дакументаў з'яўляецца важнай крыніцай у ходзе генеалагічных даследаванняў. У многія інвентары разам з апісаннем кожнага двара, надзелаў і угоддзяў ўносіліся звесткі аб землеўладальніках і землекарыстальніках.

Лекцыя праслухана з вялікай цікавасцю і была асабліва актуальнай для маладых супрацоўнікаў архіва.

Изображение

Изображение