Правядзенне Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі гуртка «Юны архівіст»
8 красавіка 2024 г. у дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 27» г. Мінска адбыўся чарговы занятак гуртка «Юны архівіст». Перад вунямі старэйшых класаў выступіў Уладзімір Дзянісаў, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі НГА Беларусі. Тэмай урока стала «Гісторыя Мінскай ратушы (да 525-годдзя атрымання горадам Мінскам Магдэбургскага права (1499 г.))».
Удзельнікі гуртка азнаёміліся з электроннымі і папяровымі копіямі актаў XVI стагоддзя, якія адлюстроўваюць пачатковы этап існавання гарадскога самакіравання ў Мінску, судовых кніг XVII–XVIII стст. аб функцыянаванні магістрата і ратушы, матэрыялаў з фонду Мінскай гарадской думы, якія раскрываюць гісторыю будынка Мінскай ратушы ў першай палове XIX стагоддзя. Уладзімір Мікалаевіч таксама прадэманстраваў выявы будынка Мінскай ратушы ў творах мастакоў XIX–пачатку ХХ стст.
Навучэнцы з вялікай цікавасцю ўдзельнічалі ў рабоце гуртка і задавалі шматлікія пытанні.