Правядзенне сумеснага схода працоўных калектываў НГА Беларусі і БелНДІДАС, прысвечанага 83-й гадаўшчыне пачатку Вялікай Айчыннай вайны
21 чэрвеня 2024 г. у канферэнц-зале Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі праведзены сумесны сход працоўных калектываў НГА Беларусі і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, прысвечаны Дню ўсенародной памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. 22 чэрвеня 2024 г. ў Рэспубліцы Беларусь будзе адзначацца 83-я гадаўшчына пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
У рамках мерапрыемства перад прысутнымі выступіў намеснік дырэктара БелНДІДАС па навуковай рабоце, кандыдат філасоўскіх навук Сяргей Мішук, які распавёў пра наступленне гітлераўскай Германіі на СССР, баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі ў пачатковы перыяд вайны, мабілізацыю сіл і сродкаў нашага народа для барацьбы з ворагам.
Работнікі НГА Беларусі і БелНДІДАС ушанавалі памяць усіх ахвяр Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання.