Правядзенне сумеснага сходу працоўных калектываў НГА Беларусі і БелНДIДАС, прысвечанага Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
2 ліпеня 2024 г. ў канферэнц-зале Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі адбыўся сумесны сход працоўных калектываў НГА Беларусі і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Народ Беларусі 3 ліпеня будзе адзначаць знамянальную падзею - 80-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкай акупацыi ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў, намеснік дырэктара НГА Беларусі Наталія Булойчык і дырэктар БелНДIДАС Андрэй Рыбакоў павіншавалі калег з галоўным святам беларускай дзяржаўнасці. У рамках мерапрыемства перад прысутнымі выступіў Сяргей Мішук, намеснік дырэктара БелНДIДАС па навуковай рабоце, кандыдат філасофскіх навук. Сяргей Сяргеевіч прысвяціў свой даклад гісторыі дзяржаўнага свята.