Удзел НГА Беларусі ў выставе дакументаў

8 ліпеня 2024 г. у гасцінічным комплексе «Дыпсэрвіс Хол» (зав. Вайскавой, 4) Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь праведзена выстава дакументаў, падрыхтаваная ў сувязі з афіцыйным візітам у Рэспубліку Беларусь дэлегацыі Міністэрства юстыцыі Кітайскай Народнай Рэспублікі. Экспазіцыю аглядзелі міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Яўген Каваленка і Намеснік Міністра юстыцыі Кітайскай Народнай Рэспублікі Ху Вэй Лі. НГА Беларусі прадставіў дакументы па гісторыі ўтварэння кітайскай дыяспары на тэрыторыі беларускіх губерняў у пачатку ХХ ст., а таксама па гісторыі судовай сістэмы на беларускіх землях у XVI–XIX стст. На мерапрыемстве прысутнічалі намеснік дырэктара НГА Беларусі Наталія Булойчык і загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Сяргей Рындзін, які расказаў ганаровым гасцям аб дакументах НГА Беларусі.

Изображение
Работнік НГА Беларусі Сяргей Рындзін распавядае пра дакументы НГА Беларусі
Изображение
Агляд выставы дакументаў НГА Беларусі