Удзел дырэктара НГА Беларусі М.М. Глушакова у прэс-канферэнцыі

31 ліпеня 2024 г. дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў выступіў у якасці спікера на прэс-канферэнцыі «Памяць у дакументах. Гісторыя і развіццё сістэмы архіўнай справы і справаводства ў Рэспубліцы Беларусь». Мерапрыемства адбылося ў прэс-цэнтры РУП «Дом прэсы» (г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а).

У рабоце прэс-канферэнцыі прынялі ўдзел дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Воінаў, прадстаўнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў, вядучых рэспубліканскіх друкаваных і электронных СМІ.

У сваім выступе М.Глушакоў азнаёміў аўдыторыю з гісторыяй НГА Беларусі, колькасцю фондаў і спраў у архіве, распавёў пра ўнікальныя дакументы, самы старажытны з якіх датуецца 1391 годам, ахарактарызаваў стан архівасховішчаў і чытальных залаў пасля праведзенага рамонту. Асабліва былі адзначаны стварэнне ў архіве структурнага падраздзялення па аблічбоўцы архіўных дакументаў і набыццё дарагога сучаснага сканавальнага абсталявання. Таксама М.Глушакоў асвятліў публікацыйную дзейнасць архіва.

Изображение
Изображение
Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў на прэс-канферэнцыі