Удзел НГА Беларусі ва ўрачыстай цырымоніі пасвячэння маладых архівістаў

29 жніўня 2024 года работнікі НГА Беларусі прынялі ўдзел у другой урачыстай цырымоніі пасвячэння маладых архівістаў, якая адбылася ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь.

НГА Беларусі прадстаўлялі дырэктар архіва Міхаіл Глушакоў, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі НГА Беларусі Аксана Рассказава і трое маладых спецыялістаў: Ягор Зянько, вядучы архівіст аддзела старажытных актаў, Максім Калабан, вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі, Ангеліна Латышава, вядучы архівіст аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій. У ролі сувядучага мерапрыемства выступіў вядучы архівіст аддзела старажытных актаў Данііл Рубісаў.

М.Глушакоў у сваім звароце да прысутных распавёў аб дакументальнай спадчыне НГА Беларусі і асноўных напрамках яго дзейнасці, пажадаў маладым калегам поспехаў на працоўным шляху.

Падчас цырымоніі пасвячэння ў архівісты маладыя спецыялісты прынеслі клятву архівіста і атрымалі памятныя падарункі ад кіраўніцтва Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў і адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк».

Изображение
Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў і маладыя архівісты Ангеліна Латышава, Ягор Зянько, Максім Калабан
Изображение
Удзельнікі цырымоніі