Удзел НГА Беларусі ў IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Перспектывы развіцця турызму ў сучасных умовах: сусветныя тэндэнцыі і рэгіянальныя кантэксты»
27 верасня 2024 г. вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Аксана Зянько прыняла ўдзел у IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Перспектывы развіцця турызму ў сучасных умовах: сусветныя тэндэнцыі і рэгіянальныя кантэксты», прысвечанай Сусветнаму дню турызму. Мерапрыемства прайшло ва ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры» (г.Мінск, пр. Пераможцаў, 105). А.Зянько выступіла з дакладам «Даведнікі і шляхаводнікі па беларускіх гарадах у пачатку ХХ ст.».