Інфармацыя аб выданні ілюстраванага зборніка дакументаў «Абрысы розныя»: чарцяжы і малюнкі гетмана Януша Радзівіла»

ИзображениеНацыянальным гістарычным архівам Беларусі выпушчана ў свет кніга «Абрысы розныя»: малюнкі і чарцяжы гетмана Януша Радзівіла».

Кніга ўтрымлівае каштоўныя звесткі пра адну з самых знакавых і супярэчлівых асоб беларускай гісторыі XVII ст. – Януша Радзівіла, якому выпала быць гетманам Вялікага Княства Літоўскага ў адзін з найбольш складаных перыядаў яго гісторыі, напоўнены бясконцымі паўстаннямі і войнамі. Асноўным прадметам увагі ў кнізе з’яўляецца калекцыя малюнкаў і чарцяжоў, якая захавалася ў фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

Аб перадачы лічбавых копій з Дзяржаўнага архіва Цвярской вобласці Расійскай Федэрацыі

У выніку працы па выяўленні дакументаў па гісторыі Беларусі ў архівах, бібліятэках і музеях замежжа і ў межах дамовы, падпісанай паміж Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі і Дзяржаўным архівам Цвярской вобласці Расійскай Федэрацыі, былі атрыманы лічбавыя копіі актавых кніг Віцебскага падкаморскага суда за 1642–1647 гг. і Віцебскага гродскага суда за 1684–1687 гг. Гэтыя дакументы дазваляюць запоўніць прабел у захаванасці актавай судовай дакументацыі усходніх зямель Вялікага Княства Літоўскага XVII ст. Звесткі, якія яны ўтрымліваюць, паслужаць асновай для навуковых і краязнаўчых даследаванняў. У хуткім часе лічбавыя копіі кніг будуць даступны даследчыкам у чытальнай зале архіва.

Аб правядзенні віртуальнага навукова-практычнага семінара

5 лістапада 2020 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся віртуальны навукова-практычны семінар «НОВЫЯ ДАКУМЕНТАЛЬНЫЯ НАБЫТКІ І ЗНАХОДКІ ПА ГЕНЕАЛОГІІ», суарганізатарам якога выступіў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі.

21–22 октября 2020 г. в г.Минске состоялся VII Международный конгресс «Библиотека как феномен культуры».

21–22 октября 2020 г. в г.Минске состоялся VII Международный конгресс «Библиотека как феномен культуры». Организаторами форума выступили Министерство культуры Республики Беларусь и Национальная библиотека Беларуси. Главная тема конгресса – «Краеведение и страноведение в сохранении культурного разнообразия».

На сайце размешчана віртуальная выстава З берагоў Вілейкі: да 150-годдзя з дня нараджэння Фердынанда Рушчыца (1870 – 1936)

Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сумесна з Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтаваны чарговы том Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага

ИзображениеІнстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сумесна з Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтаваны чарговы том Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага – Кніга запісаў № 35 (1551 – 1558 гг.) (укладальнік доктар гістарычных навук А.А.Мяцельскі).

Інфармацыя аб адкрыцці выставы і падпісанні Пагаднення аб супрацоўніцтве

10 верасня 2020 г. у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося адкрыццё літаратурна-дакументальнай выставы «Кастравіцкія: паэзія ў крыві», прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння Гіёма Апалінэра, падрыхтаванай у супрацоўніцтве з Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі.

Старонкі