У раздзеле «Навукова-даведачны апарат» у вольным доступе размешчаны лічбавыя копіі вопісаў фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва

Паважаныя карыстальнікі!

У раздзеле «Навукова-даведачны апарат» у вольным доступе размешчаны лічбавыя копіі вопісаў фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва

Аб перадачы лічбавых копій з Цэнтральнага архіва гісторыі яўрэйскага народа

У межах Дамовы аб абмене лічбавымі копіямі дакументаў Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі з Цэнтральнага архіва гісторыі яўрэйскага народа (The Central Archives for the History of the Jewish People, г. Іерусалім, Ізраіль) былі атрыманы лічбавыя копіі метрычных кніг Мінскага яўрэйскага таварыства аб шлюбах і разводах за 1912–1919 гг.

О чествовании ветерана Великой Отечественной войны Н.М.Трубникова

В рамках мероприятий, посвященных 75-й годовщине Великой Победы, прошло чествование ветерана Великой Отечественной войны Николая Михайловича Трубникова, который много лет проработал в Национальном историческом архиве Беларуси.

Інфармацыя аб выданні 7-га тома «Гербоўніка беларускай шляхты»

ИзображениеНацыянальны гістарычны архіў Беларусі выпусціў сёмы том выдання «Гербоўнік беларускай шляхты» (літары «З» і «І»), які сфарміравалі генеалагічныя роспісы 225 шляхецкіх родаў, пераважна з Мінскай губерні, што падавалі ў Мінскі дваранскі дэпутацкі сход дакументы на прызнанне і зацвярджэнне ў статусе дваранства Расійскай імперыі ў канцы XVIII – пачатку XX ст. Выданне з’яўляецца працягам шматтомнай серыі, выкананым у межах планавай навуковай тэмы «Генеалогія і геральдыка беларускіх шляхецкіх родаў», якая распрацоўваецца ў НГА Беларусі.

Аб перадачы лічбавых копій з Дзяржаўнага архіва Яраслаўскай вобласці

ИзображениеУ межах працы па выяўленні дакументаў па гісторыі Беларусі ў архівах, бібліятэках і музеях замежжа Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі былі атрыманы лічбавыя копіі актавай кнігі Слонімскага земскага суда за 1555–1565 гг. са збораў Дзяржаўнага архіва Яраслаўскай вобласці.

Інфармацыя аб выданні 6-га тома «Гербоўніка беларускай шляхты»

ИзображениеНацыянальны гістарычны архіў Беларусі выпусціў шосты том выдання «Гербоўнік беларускай шляхты» (літары «Е», «Ё» і «Ж»), які сфарміравалі генеалагічныя роспісы 103 шляхецкіх родаў, пераважна з Мінскай губерні, што падавалі ў Мінскі дваранскі дэпутацкі сход дакументы на прызнанне і зацвярджэнне ў статусе дваранства Расійскай імперыі ў канцы XVIII – пачатку XX ст. Выданне з’яўляецца працягам шматтомнай серыі, выкананым у межах планавай навуковай тэмы «Генеалогія і геральдыка беларускіх шляхецкіх родаў», якая распрацоўваецца ў НГА Беларусі.

Старонкі