Інфармацыя аб правядзенні навукова-практычнага семінара «Крыніцы па генеалогіі ў беларускіх архівах і бібліятэках»

27 сакавіка 2019 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся навукова практычны семінар «Крыніцы па генеалогіі ў беларускіх архівах і бібліятэках», суарганізатарам якога выступіў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі.

З дакладамі на семінары выступілі намеснік дырэктара НГА Беларусі Д.В.Лісейчыкаў, галоўны архівіст – загадчык сектара тэматычных даследаванняў аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі НГА Беларусі В.В.Урублеўскі, галоўны архівіст – загадчык сектара рэдакцыйна-выдавецкай падрыхтоўкі аддзела публікацыі дакументаў НГА Беларусі Я.С.Глінскі, загадчык навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства НББ А.М.Сцебурака.

Даклады былі прысвечаны пытанням пошуку і апрацоўкі генеалагічных крыніц: супрацоўніцтва архіваў з музеямі, бібліятэкамі і прыватнымі калекцыянерамі па алічбоўцы дакументаў, навуковыя і грамадскія ініцыятывы па даследаванні генеалогіі, пытанні выяўлення і атрыбуцыі сфальсіфікаваных генеалагічных крыніц, выяўленне дакументаў па генеалогіі ў аддзелах рукапісаў бібліятэк.

Удзел у семінары таксама ўзялі прадстаўнікі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, шматлікія аматары генеалагічных даследаванняў.

 

Изображение

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
У час семінара.
 

Изображение

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Намеснік дырэктара НГА Беларусі Д.В.Лісейчыкаў
 

Изображение

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Загадчык сектара тэматычных даследаванняў аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі НГА Беларусі В.В.Урублеўскі
 

Изображение

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Галоўны архівіст – загадчык сектара рэдакцыйна-выдавецкай падрыхтоўкі аддзела публікацыі дакументаў НГА Беларусі Я.С.Глінскі
 

Изображение

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Загадчык навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства НББ А.М.Сцебурака
 

Изображение

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
У час семінара