Iнфармацыя аб візіце дэлегацыi НГА Беларусі ў Польшчу

20–22 лістапада 2017 г. па запрашэнні дырэктара Музея Палаца Караля Яна ІІІ у Вілянуве (г. Варшава, Польшча) П.Ясканіса адбыўся візіт у музей дэлегацыі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі пад кіраўніцтвам дырэктара архіва Д.У.Яцэвіча, у рамках якога быў праведзены семінар-калоквіум па пытанні рэалізацыі дамовы аб супрацоўніцтве паміж архівам і музеем ў сферы навуковага выкарыстання дакументальнай спадчыны роду Сабескіх.

У час семінару кіраўніцтвам устаноў і ўдзельнікамі былі абмеркаваны папярэднія вынікі працы над сумесным выдавецкім праектам па публікацыі 1-га тома карэспандэнцыі каралевы Марыі-Казіміры-Луізы дэ Ла Гранж д’Арк’ен (1641–1716) з фонда «Архіў Сабескіх у Алаве», які захоўваецца ў НГА Беларусі. У сустрэчы таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Галоўнай дырэкцыі дзяржаўных архіваў Рэспублікі Польшча, Галоўнага архіва старажытных актаў у Варшаве і іншых навуковых устаноў.

У рамках візіта дэлегацыя НГА Беларусі наведала пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча, дзе адбылася сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча А.К.Авяр’янавым, а таксама з дырэктарам Культурнага цэнтра Беларусі ў Польшчы М.Л.Рыбаковым. Былі абмеркаваны пытанні пошука і вывучэння дакументальнай спадчыны Беларусі ў польскіх архівах і бібліятэках.

Изображение
У час сустрэчы на семінары-калоквіуме на тэрыторыі Музея Палаца Караля Яна ІІІ у Вілянуве

Изображение
У час сустрэчы ў пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча