15 сакавіка 2018 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылося пасяджэнне Вучонага савета

15 сакавіка 2018 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылося пасяджэнне Вучонага савета, на якім былі рэкамендаваны да друку зборнікі дакументаў «Тастаменты шляхты і мяшчан Гарадзенскага павета 1554–1601 гг. (з актавых кніг Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі)» і «Для лепшое твердости…»: пергаментныя дакументы перыяду Вялікага Княства Літоўскага з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (1391–1566 гг.)».