Інфармацыя аб мерапрыемстве ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна- аздараўленчым цэнтры «Зубронак»

27 студзеня 2020 г. супрацоўнікі аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Ю.М.Снапкоўскі і Я.С.Глінскі прынялі ўдзел у адукацыйным мерапрыемстве, арганізаваным Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтрам «Зубронак» (пасёлак Зубранёўка Мядзельскага раёна Мінскай вобласці). Удзел у мерапрыемстве прыняў таксама галоўны рэдактар дзіцячага часопіса «Вясёлка», вядомы пісьменнік У.С.Ліпскі.

Архівісты ў інтэрактыўнай форме выступілі перад школьнікамі – удзельнікамі змены «Гісторыя роднага краю на сямейнай фатаграфіі», адказалі на пытанні адносна спецыфікі архіўнай працы, асаблівасцяў генеалагічных даследванняў, публікацыйнай дзейнасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і інш. Высокую адзнаку далі архівісты выступу школьніцы Дар'і Пятровай, прысвечанаму гісторыі яе роду. Пасля мерапрыемства адбылася сустрэча з дырэктарам цэнтра «Зубронак» Н.Г.Ануфрыевай, пад час якой былі абмеркаваны шляхі далейшага супрацоўніцтва дзіцячага цэнтра з архівам у мэтах патрыятычнага і асветніцка-адукацыйнага выхавання школьнікаў.

Изображение
Пад час сустрэчы ў «Зубронку»

Изображение
Пад час сустрэчы ў «Зубронку»

Изображение
Пад час сустрэчы ў «Зубронку»

Изображение
Пад час сустрэчы ў «Зубронку»