Аддзел аўтаматызаваных архіўных тэхналогій

Аддзел аўтаматызаваных архіўных тэхналогій быў утвораны 1 сакавіка 1998 г.

У адпаведнасці з Палажэннем аб аддзеле яго задачамі з’яўляюцца:

  • падрыхтоўка, каардынацыя і правядзенне мерапрыемстваў па рознабаковай комплекснай аўтаматызацыі дзейнасці архіва з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій;
  • вызначэнне асноўных накірункаў развіцця навукова-даведачнага апарату да дакументаў архіва, арганізацыя і правядзенне работы па яго стварэнні і развіцці, укараненне і выкарыстанне аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм;
  • вывучэнне і ўкараненне ў практыку работы архіва перадавога айчыннага і замежнага вопыту ў галіне стварэння інфармацыйна-пошукавых сістэм і выкарыстання інфармацыйных тэхналогій;
  • нарматыўна-метадычнае забеспячэнне работы па стварэнні і ўдасканаленні навукова-даведачнага апарату да дакументаў архіва;
  • арганізацыя і правядзенне работ па алічбаванні архіўных дакументаў;
  • стварэнне і суправаджэнне інфармацыйных рэсурсаў архіва, навукова-даведачнага апарату ў электронным выглядзе да дакументаў архіва;
  • укараненне і забеспячэнне функцыянавання аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм архіва і лакальнай вылічальнай сеткі;
  • арганізацыя і захаванне на сэрверах архіва лічбавых копій дакументаў, вопісаў спраў, баз дадзеных;
  • тэхнічная падтрымка і абнаўленне сайта архіва ў сетцы Інтэрнэт.

Аддзел у адпаведнасці з ускладзенымі задачамі:

  • распрацоўвае прапановы да праектаў праграм, перспектыўных і бягучых планаў работы архіва па профільных накірунках, у тым ліку вызначае накірункі аўтаматызацыі рабочых працэсаў і ўкаранення аўтаматызаваных архіўных тэхналогій у архіве, забяспечвае іх рэалізацыю, складае справаздачы аб іх выкананні;
  • распрацоўвае альбо бярэ ўдзел у распрацоўках нарматыўна-метадычных дакументаў па профільных накірунках дзейнасці;
  • арганізуе і праводзіць работы па алічбаванні архіўных дакументаў;
  • удасканальвае тэхналогіі вядзення справаводства, а таксама ўліку, захавання, стварэння навукова-даведачнага апарату да дакументаў архіва шляхам выкарыстання аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм;
  • стварае і запаўняе базы дадзеных і даведнікаў па дакументах архіва ў электронным выглядзе, вывучае пытанні аб рацыянальным спалучэнні традыцыйнай сістэмы навукова-даведачнага апарату са ствараемымі аўтаматызаванымі базамі дадзеных і даведнікамі, а таксама забяспечвае іх выкарыстанне і захаванасць;
  • аказвае навукова-метадычную і практычную дапамогу супрацоўнікам архіва па профільных аддзелу накірунках;
  • вядзе ўлік і аналізуе эфектыўнасць выкарыстання аўтаматызаваных інфармацыйна-пошукавых сістэм, рыхтуе прапановы па іх удасканаленні;
  • распрацоўвае прапановы да асноўных накірункаў і тэматыкі навукова-даследчыцкай і метадычнай работы архіва ў галіне стварэння аўтаматызаваных інфармацыйна-пошукавых сістэм;
  • бярэ ўдзел у распрацоўцы навукова-даследчыцкіх тэм і рыхтуе метадычныя дапаможнікі па профільных аддзелу накірунках, укараняе іх вынікі ў практыку работы аддзела, архіва;
  • забяспечвае функцыянаванне аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм архіва і лакальнай вылічальнай сеткі;
  • удзельнічае ў стварэнні і падтрыманні працаздольнасці міжархіўных інфармацыйных сістэм, забяспечвае доступ да даведачнай інфармацыі праз лакальную вылічальную сетку;
  • забяспечвае тэхнічную і інфармацыйную падтрымку функцыянавання сайта архіва ў сетцы Інтэрнэт;
  • здзяйсняе мерапрыемствы па навуковай арганізацыі працы;
  • вывучае айчынны і замежны вопыт у галіне стварэння аўтаматызаваных інфармацыйна-пошукавых сістэм і выкарыстання інфармацыйных тэхналогій, укараняючы яго ў практыку работы;
  • у вызначаным парадку выконвае работы ў межах аказання архівам платных паслуг па профільных накірунках;
  • праводзіць эканамічны аналіз работы аддзела, рыхтуе прапановы па выніках аналізу;
  • удзельнічае у працы Вучонага савета, дырэкцыі, экспертна-метадычнай камісіі, уносіць на іх разгляд пытанні развіцця архіўнай справы па профільных аддзелу накірунках, рыхтуе матэрыялы да абмеркавання, здзяйсняе кантроль за выкананнем прынятых рашэнняў;
  • удзельнічае ў правядзенні і падрыхтоўцы навуковых канферэнцый, нарад, выстаў і г.д., якія арганізоўваюцца архівам, Дэпартаментам і іншымі ўстановамі;
  • праводзіць мерапрыемствы па павышэнні кваліфікацыі супрацоўнікаў аддзела.

Загадчык аддзела: Кішкілевіч Дзмітрый Юр'евіч