Аддзел навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці

Аддзел навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці створаны 1 ліпеня 2004 г. пад назвай «Аддзел публікацыі дакументаў». З 1 студзеня 2020 г. ён мае цяперашнюю назву.

У адпаведнасці з Палажэннем аб аддзеле яго асноўнымі задачамі з’яўляюцца:

  • вызначэнне асноўных напрамкаў і аналіз работы архіва па навуковым даследаванні і публікацыі дакументаў, падрыхтоўка прапаноў па іх удасканаленні;
  • навуковыя даследаванні і публікацыя дакументаў і іншых навуковых прац на карысць грамадства ў навуковых, навукова-папулярных, культурна-асветніцкіх, навучальных і сацыяльна-прававых мэтах;
  • вывучэнне перадавога айчыннага і замежнага досведу ў галіне навуковага даследавання і публікацыі дакументаў, укараненне яго ў практыку работы аддзела, архіва;
  • распрацоўка навуковых тэм і нарматыўна-метадычнае забеспячэнне работы па публікацыі дакументаў.

Аддзел у адпаведнасці з ускладзенымі задачамі:

  • рыхтуе прапановы да праектаў праграм, перспектыўных і бягучых планаў работы архіва па профільных аддзелу напрамках, забяспечвае іх рэалізацыю, складае справаздачы аб іх выкананні, удзельнічае ў распрацоўцы і абмеркаванні тэарэтычных і метадычных пытанняў навуковых даследаванняў і публікацыі архіўных дакументаў;
  • рыхтуе прапановы да асноўных напрамкаў і тэматыкі навукова-метадычнай і работы архіва ў галіне навуковых даследаванняў і публікацыі дакументаў;
  • вывучае і выяўляе патэнцыяльныя патрэбы грамадства ў рэтраспектыўнай інфармацыі, рыхтуе тэматычныя выданні, зборнікі дакументаў, прымае ўдзел у распрацоўцы навукова-даследчых тэм і метадычных дапаможнікаў па профільных аддзелу напрамках, укараняе іх вынікі ў практыку работы аддзела, архіва;
  • ажыццяўляе падрыхтоўку да выдання самастойна ці сумесна з іншымі архіўнымі і іншымі ўстановамі даведнікаў аб складзе і змесце дакументаў архіва, дакументальных публікацый паводле профілю архіва ў адпаведнасці з задачамі культурна-асветніцкай работы, патрэбамі развіцця беларускай навукі і культуры, артыкулаў, нарысаў, падборак і іншых матэрыялаў для перыядычнага друку;
  • каардынуе работу сувыканаўцаў па падрыхтоўцы публікацый, арганізуе іх абмеркаванне і рэцэнзаванне;
  • праводзіць работу па папулярызацыі звестак пра дакументы архіва ў перыядычным друку, тэлебачанні, радыё і іншых сродках масавай інфармацыі;
  • вядзе ўлік публікацый і аналізуе эфектыўнасць навуковых даследаванняў і публікацый дакументаў архіва, рыхтуе прапановы па ўдасканаленні работы;
  • праводзіць эканамічны аналіз работы аддзела, аналізуе ўзровень выканання норм выпрацоўкі ў аддзеле, рыхтуе прапановы паводле вынікаў аналізу;
  • распрацоўвае канкрэтныя нормы работы на падставе тыпавых норм часу і выпрацоўкі на асноўныя віды работ;
  • распрацоўвае канкрэтныя нормы работы на падставе тыпавых норм часу і выпрацоўкі на асноўныя віды работ, аналізуе ўзровень выканання норм выпрацоўкі ў аддзеле, рыхтуе прапановы па выніках аналізу;
  • вывучае і выкарыстоўвае айчынны і замежны досвед работы ў галіне навуковых даследаванняў і публікацыі архіўных дакументаў і ажыццяўляе мерапрыемствы па ўкараненні ў практыку навуковых распрацовак;
  • арганізуе падрыхтоўку і правядзенне нарад, семінараў па профільных аддзелу напрамках, удзельнічае ў рабоце навуковых і навукова-практычных канферэнцый, нарад, семінараў;
  • удзельнічае ў рабоце Вучонага савета, Дырэкцыі, Экспертна-метадычнай камісіі, уносіць на разгляд пытанні развіцця архіўнай справы па профільных аддзелу напрамках, рыхтуе матэрыялы да абмеркавання, кантралюе выкананне прынятых рашэнняў.

Загадчык аддзела: Рындзін Сяргей Мікалаевіч