Аддзел старажытных актаў

Аддзел старажытных актаў быў утвораны 1 студзеня 1991 г.

У адпаведнасці з Палажэннем аб аддзеле асноўнымі яго задачамі з’яўляюцца:

  • навукова-археаграфічная распрацоўка фондаў і калекцый мікрафільмаў з улікам далейшых доследаў у галіне спецыяльных гістарычных дысцыплін (ХІV–ХVIII стст.) для далейшага развіцця сістэмы навукова-даведачнага апарату (НДА) архіва;
  • арганізацыя выкарыстання, публікацыя дакументаў архіва і археаграфічных матэрыялаў;
  • вызначэнне асноўных напрамкаў і аналіз работы архіва па развіцці навукова-даведачнага апарату у выкарыстанні старажытных актаў, падрыхтоўка прапаноў па іх удасканаленні;
  • вывучэнне перадавога айчыннага і замежнага вопыту ў галіне стварэння НДА і выкарыстання аўтаматызаваных архіўных тэхналогій, укараненне яго ў практыку работы аддзела, архіва.

Аддзел у адпаведнасці з ускладзенымі задачамі:

  • рыхтуе прапановы да праектаў навуковых праграм, перспектыўных і бягучых планаў работы архіва па профільных аддзелу напрамках, забяспечвае іх рэалізацыю;
  • рыхтуе прапановы да асноўных напрамкаў і тэматыкі навукова-даследчай і метадычнай работы архіва ў галіне стварэння навукова-даведачнага апарата, выкарыстання і публікацыі старажытных актаў, рыхтуе тэматычныя выданні, бярэ ўдзел у распрацоўцы навукова-даследчых тэм і метадычных дапаможнікаў па профільных аддзелу напрамках, укараняе іх у практыку работы аддзела, архіва;
  • распрацоўвае фонды старажытных актаў і калекцый мікрафільмаў (складае ўнутраныя вопісы да спраў, геаграфічныя і асабовыя паказальнікі, тэрміналагічныя слоўнікі) для далейшага развіцця сістэмы НДА архіва;
  • ажыццяўляе сумесна з архіўнымі, навуковымі і іншымі ўстановамі або самастойна распрацоўку і падрыхтоўку да выдання архіўных даведнікаў (паказальнікаў, вопісаў, каталогаў і інш.), у тым ліку з выкарыстаннем аўтаматызаваных тэхналогій;
  • праводзіць выяўленне і ўлік дакументаў перыяду ХIV – пач. ХХ стст. у архівах, манастырах, цэрквах краіны і за мяжой;
  • аказвае кансультацыі супрацоўнікам архіва, наведвальнікам чытальнай залы і інш., а таксама робіць анатацыі да асобных дакументаў Дзяржаўнага архіўнага фонду;
  • праводзіць даследчую працу у галіне спецыяльных гістарычных дысцыплін (палеаграфія, сфрагістыка, геральдыка, філігранезнаўства і інш.);
  • арганізуе падрыхтоўку і правядзенне нарад, канферэнцый, семінараў па профільных аддзелу напрамках, удзельнічае ў рабоце навуковых і навукова-практычных канферэнцый, нарад, семінараў і іншых мерапрыемствах;
  • згодна з вызначаным парадкам выконвае дагаворныя работы, аказвае платныя паслугі ўстановам і грамадзянам па профільных аддзелу напрамках;
  • вывучае айчынны і замежны архівазнаўчы і археаграфічны вопыт работы са старажытнымі тэкстамі, укараняе яго ў практыку работы аддзела, архіва;
  • праводзіць эканамічны аналіз работы аддзела, аналізуе ўзровень выканання норм выпрацоўкі ў аддзеле, рыхтуе прапановы па выніках аналізу;
  • распрацоўвае на падставе існуючых норм часу і выпрацоўкі па асноўных відах працы нормы працы з палеаграфічнымі дакументамі;
  • удзельнічае ў рабоце Вучонага савета, дырэкцыі і экспертна-метадычнай камісіі архіва, уносіць на разгляд пытанні развіцця архіўнай справы па профільных аддзелу напрамках, рыхтуе матэрыялы да абмеркавання, кантралюе выкананне прынятых рашэнняў.

Загадчык аддзела: Раманкевіч Аксана Фёдараўна